ТУРКЕСТА́НА-СІБІ́РСКАЯ ЧЫГУ́НКА (Турксіб). Злучае раёны Сярэдняй Азіі з раёнамі Сібіры. Праходзіць па тэр. Казахстана ад Сяміпалацінска праз Алматы да станцыі Лугавая. Працягласць 1470 км. Пабудавана ў 1927—31. Садзейнічала развіццю прадукц. сіл у Сярэдняй Азіі. З 1991 уваходзіць у склад Алмацінскай чыгункі.

т. 16, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)